Чаму работнікаў Жабінкаўскага цукровага завода будзе ведаць у твар уся Беларусь?

Як паведамляе тэлеграм-канал Брэсцкай вобласці, ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» пачаў выпускаць прадукцыю ў тэматычнай упакоўцы.

Справа ў тым, што ў гэтым годзе прадпрыемству спаўняецца 60 гадоў. І ў год юбілею завадчане вырашылі паказаць усім, хто падсалоджвае наша жыццё.

Такім чынам, на юіблейных упакоўках на адным баку размешчана выява завода, а на адваротным – фота работнікаў з іх каментарамі пра працу прадпрыемства і цікавымі фактамі аб цукры.

Так што хутка некаторых супрацоўнікаў прадпрыемства мы будзем ведаць у твар.

Чаму работнікаў Жабінкаўскага цукровага завода будзе ведаць у твар уся Беларусь?

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".