
Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава распавяла, што ў сталіцы ў пачатку гэтага года кошт квадратнага метра для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прыкметна павялічыўся.
Паводле яе слоў, у тыпавым жыллі ад такіх забудоўшчыкаў, як МАПІД, Мінскі домабудаўнічы камбінат і Завод эфектыўных прамысловых канструкцый, кошт «квадрата» вырас да 2,2–2,3 тысячы рублёў у параўнанні з 1,8–1,9 тысячы рублёў у канцы 2022 года.
Ірына Гонтарава заявіла, што цяперашнія кошты з’яўляюцца абгрунтаванымі, а іх скачок звязаны з рэзкім падаражэннем будаўнічых матэрыялаў у мінулым годзе – з-за гэтага ўзвядзенне асобных дамоў даводзілася завяршаць са стратай для заказчыка.
Ігар СТАСЕВІЧ.