
25 сакавіка памёр Іван Іванавіч Трусаў. Адзін з актыўных дэпутатаў Вярхоўнага савета 12-га склікання.
Адкрытасць яго характара, прынцыповасць у адстойванні сваёй пазіцыі, цёплыя адносіны да людзей з рознымі поглядамі выклікалі павагу да Івана Іванавіча з боку як калег па парламенту, так і жыхароў горада Барысава, дзе ён многа гадоў узначальваў вытворчае прадпрыемства, а ў апошні перыяд працаваў у сістэме ЖКГ.