
Акцыю ладзіў Міжнародны ПЭН-цэнтр, арганізацыя літаратараў, мысляроў і абаронцаў свабоды слова. У выніку 103 набеліяты розных гадоў выказалі салідарнасць з беларускім праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, які асуджаны ў Беларусі на дзесяць гадоў пазбаўлення волі.
“Мы, ніжэйпадпісаныя нобелеўскія лаўрэаты, заклікаем да неадкладнага і безадгаворачнага вызвалення нашага калегі – пісьменніка, праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і сябра ПЭНа Алеся Бяляцкага”, — сказана ў лісце.
Уважліва прачытайце спіс падпісантаў. Гэта разумнейшыя людзі свету!
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі: Пітэр Агрэ (2003), Томас Р. Чэх (1989), Марцін Чалфі (2008), Эманюэль Шарпанцье (2020), Аарон Чэхановер (2004), Эліяс Джэймс Коры (1990), Іаган Дайзенхофер (1988), Жак Дзюбашэ (2017), Ёахім Франк (2017), Алан Хігер (2000), Рычард Хендэрсан (2017), Дадлі Р. Хершбах (1986), Роальд Хофман (1981), Роберт Хубер (1988), Марцін Карплюс (2013), Браян К. Кабылка (2012), Роджэр Д. Корнберг (2006), Юань Т. Лі (1986), Роберт Дж. Лефкавіц (2012), Жан-Мары Лен (1987), Хартмут Мішэль (1988), Джон К. Паланьі (1986), Жан-П’ер Саваж (2016), Рычард Р. Шрок (2005), Ар’е Варшэль (2013), М. Стэнлі Уітынгем (2019).
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі: Эстэр Дзюфло (2019), Олівер Харт (2016), Гвіда В. Імбенс (2021), Фін Э. Кідланд (2004), Эрык С. Маскін (2007), Пол Р. Мілграм (2020), Эдмунд С. Фелпс (2006), Элвін Э. Рот (2012), Вернан Л. Сміт (2002), Джозэф Э. Стыгліц (2001).
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры: Святлана Алексіевіч (2015), Дж. М. Кутзее (2003), Ані Эрно (2022), Луіза Глюк (2020), Абдулразак Гурнах (2021), Кадзуа Ісігура (2017), Эльфрыда Елінек (2004), Патрык Мадыяно (2014), Герта Мюлер (2009), Архан Памук (2006), Воле Шаінка (1986), Вольга Такарчук (2018), Марыа Варгас Льоса (2010).
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны: Харві Дж. Альтэр (2020), Дж. Майкл Бішап (1989), Элізабет Х. Блэкберн (2009), Марыа Р. Капекі (2007), Эндру З. Файр (2006), Кэрал В. Грайдэр (2009), Джэфры Конар Хол (2017), Харальд цур Хаўзен (2008), Жуль А. Хофман (2011), Тасуку Хондзё (2018), сэр Майкл Хоўтан (2020), Цім Хант (2001), Луіс Дж. Ігнаро (1998), Эрык Р. Кандэль (2000), Бары Дж. Маршал (2005), Крэйг С. Мело (2006), Эдвард Мозер (2014), Май-Брыт Мозер (2014), Эрвін Нехер (1991), сэр Пол М. Нерс (2001), Стэнлі Б. Прусінер (1997), сэр Пітэр Дж. Рэткліф (2019), Чарльз М. Райс (2020), сэр Рычард Дж. Робертс (1993), Майкл Росбаш (2017), Джэймс Э. Ротман (2013), Грэг Л. Семенза (2019), Гамільтан О. Сміт (1978), Гаральд Э. Вармус (1989), Эрык Ф. Вішаус (1995), Торстэн Н. Візел (1981).
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру: Шырын Эбадзі (2003), Дзмітрый Муратаў (2021), Марыя Рэса (2021), Оскар Арыяс Санчэс (1987), Хуан Мануэль Сантас (2016).
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі: Бары Кларк Барыш (2017), Альберт Ферт (2007), Джэром І. Фрыдман (1990), Джон Л. Хол (2005), Серж Арош (2012), Такаакі Каджыта (2015), Вольфганг Кетэрле (2001), Энтані Дж. Легет (2003), Джон С. Мазер (2006), Мішэль Мэр (2019), Канстанцін Навасёлаў (2010), Роджэр Пэнроўз (2020), Уільям Д. Філіпс (1997), Х. Дэвід Політцэр (2004), Хорст Л. Стормер (1998), Кіп Стывен Торн (2017), Дэніэл К. Цуй (1998), Роберт Вудра Вільсан (1978).
Няўжо беларускім уладам цяжка прыслухацца да тых, хто з’яўляецца гонарам усяго чалавецтва?!