«Бяляцкі, прасі літасці!»

Алесь Бяляцкі

У Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме  адбылася прэм’ера  спектакля «Бяляцкі, прасі літасці!»

Шведскі праект Dramaten.Doc прэзентаваў інсцэніроўку паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.

Нагадаем, што лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 3 сакавіка быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Адзін з кіраўнікоў каманды Віктара Бабарыкі адвакат Максім Знак атрымаў такі ж тэрмін зняволення яшчэ 6 верасня 2021 года.

Але іх абодвух аб’ядноўвае не толькі бларуская турма і пакаранне за палітычную дзейнасць. І Алесь, і Максім пісьменнікі, паэты. Іх творы і ляглі ў аснову пастаноўкі.

Мастацкі кіраўнік пректа  – Дзмітрый Плакс, сцэнарыст, рэжысёр, перакладчык. Ён добра вядомы ў Мінску, бо ён тут нарадзіўся.

Наступны паказ спектакля запланаваны на 24 мая.

Ніна ШАЎЛЮК.