
Фізічныя асобы ў Беларусі ў студзені прадалі на 89,2 мільёна наяўнай замежнай валюты больш, чым купілі.
Па звестках Нацыянальнага банка Беларусі, агульны аб’ём прададзенай фізічнымі асобамі наяўнай замежнай валюты ў студзені склаў 548,2 мільёна долараў, набытай – 459 мільёны.
У сваю чаргу купля безнаяўнай замежнай валюты насельніцтвам у студзені перавысіла продаж больш чым на 149 мільёнаў долараў. Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі безнаяўнай замежнай валюты склаў 312,9 мільёна долараў, прададзенай – 163,2 мільёна.
Такім чынам, у студзені агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе прапанову на 60,4 мільёна долараў.
Ігар СТАСЕВІЧ.