Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч пераходзіць з «Нью-Джэрсі» ў «Калгары»

Фото из открытых источников.

Беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч пераходзіць з «Нью-Джэрсі Дэвілз» у другі клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз», паведамляе БелТА.

У мінулым сезоне Шаранговіч, якому нядаўна споўнілася 25 гадоў, правёў за «Нью-Джэрсі» 75 матчаў, набраўшы 30 бамбардзірскіх ачкоў — 13 шайбаў і 16 галявых перадач. У складзе «д’яблаў» ён выступаў з 2020 года і за тры сезоны згуляў у 205 сустрэчах, усяго ў яго актыве 106 (53+53) бамбардзірскіх балаў.

Ягор Шаранговіч перайшоў у «Калгары» ў абмен на канадскага форварда Тайлера Тафолі.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".