Беларускі форвард «Вашынгтона» стаў татам

Выхаванец віцебскага хакея беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас стаў татам.

Пра нараджэнне дачкі ў Instagram паведаміла жонка Протаса Таццяна. «Сардэчна запрашаем у гэты свет, наш анёл», – напісала Таццяна.

Афіцыйны акаўнт «Вашынгтона» ў «Твітэры» павіншаваў свайго хакеіста з радаснай падзеяй. «Віншуем сям’ю Протас з нараджэннем першынца, Алісы!», – такі запіс з’явіўся ў акаўнце клуба.

Ганна ГАРДЫНЕЦ.