Беларуская навука мяняе прыярытэты

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследванняў прыняў да фінансавання ў 2023 годзе 211 праектаў. Упершгыню ў гісторыі фонда найбольшая колькасць грантаў выдзелена па секцыі грамадскіх і гуманітарных навук – 31%.

Пра гэта паведамляе выданне НАН Беларусі — газета “Навука”. Даследванні будуць тычыцца вывучэння сучаснага беларускага грамадства і гісторыі.

Нагадаем, што менавіта фундаментальныя даследванні (пераважна не арыентаваныя на нейкае практычнае прымяненне, а арыентаваныя на атрыманне новых ведаў у той ці іншай галіне навукі) рухаюць прыкладную навуку, якая веды ператварае ў тэхналогіі. У апошнія гады прыярытэт у фінансаванні фундаментальных даследванняў аддаваўся фізіцы, хіміі, біялогіі…

Дарэчы, па дадзеных, якія былі абнародваны на пачатку года да Дня беларускай навукі, большасць даследчыкаў у Беларусі занятыя менавіта ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук —79,9%. Менш за ўсё навукоўцаў занята ў сельскагаспадарчых (5,6%), медыцынскіх (4,8%) і гуманітарных (3,7%) даследаваннях.