
Пра прызначэнне дырыжор паведаміў у сваім facebook.
«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», – напісаў Віталь Алексяёнак.

Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. У 2021 годзе ён сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы Аляксяёнак прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый.
Таксама дырыжор працаваў у Міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў (!) оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.
Летам 2020 года Віталь стаў вядомы не толькі як музыкант, але і як грамадскі актывіст: дырыжор прыехаў на радзіму, каб далучыцца да мірных пратэстаў у Мінску і пазней напісаў пра гэта кнігу «Белыя дні Мінска» на нямецкай мове.
Ганна ГАРДЫНЕЦ.
Публікацыя з № 5 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.