Беларус выйграў Гутэнбергскі марафон

Пераможны фініш

Беларус Уладзіслаў Прамаў стаў пераможцам Гутэнбергскага марафону 2023 года, які праводзіцца ў нямецкім горадзе Майнцы. Пра гэта паведамляецца на сайце спаборніцтваў.

Удакладняецца, што наш суайчыннік пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 17 хвілін 14 секунд.

Другое месца ў марафоне заняў Патрык Эрэнг з Кеніі, які паказаў час 02:19:13, а трэцяе – Іван Сюрыс з Малдовы, які прыбег да фінішу за 02:23:40.

Уладзіслаў Прамаў – удзельнік Алімпійскіх Гульняў у Рыа дэ Жанейра 2016 годзе, удзельнік Кубка Еўропы ў бегу на 10000 м 2017 года (11 месца ў асабістым і 5 месца ў камандным заліку), пераможца Кубка Рэспублікі Беларусь 2017 года ў бегу на 5000 м, пераможца чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2017 года у бегу на 10000 метраў. Зараз выкладае ў Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерва па лёгкай атлетыцы.

Як паведамілі арганізатары Гутэнбергргскага марафона, за бегуноў заўзелі каля 35 000 гледачоў. Поўную марафонскую дыстанцыю, працягласцю каля 42 кіламетраў, завяршылі каля 900 спартсменаў.