Домой Спорт

Беларус узначаліў чачэнскі «Ахмат»

Фото: Спорт-экспресс.

Экс-гулец зборнай Беларусі Міраслаў Рамашчанка ўзначаліў футбольны «Ахмат» з Грознага.

Раней Рамашчанка ўжо працаваў у грозненскім клубе. З кастрычніка 2011 да мая 2013 года ён займаў пасаду асістэнта былога галоўнага трэнера каманды Станіслава Чарчэсава.

Кантракт 49-гадовага спецыяліста з камандай разлічаны на тры гады, паведамляе прэс-служба клуба.

Міраслаў Рамашчанка нарадзіўся ва Украіне, на пачатку 1990-х перабраўся ў Беларусь, дзе гуляў за рэчыцкі «Ведрыч», магілёўскі «Дняпро». Правёў за нацыянальную зборную 15 матчаў. Яго брат Максім Рамашчанка з’яўляецца найлепшым бамбардзірам беларускай зборнай (20 мячоў).

У трэнерскі штаб «Ахмата» таксама ўвайшоў беларус Андрэй Сасніцкі.

Exit mobile version