Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці

У Беларусі 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці (Дзень рэспублікі) — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці менавіта 3 ліпеня прынялі ў 1996 годзе па выніках рэферэндума, калі было вырашана, што свята будзе прыпадаць на дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1992-1996 гадах Дзень незалежнасці ў Беларусі афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня — па даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе. Беларусь — адзіная постсавецкая краіна, якая ў даце святкавання асацыявала сваю незалежнасць з падзеямі апошняй вайны.

Дзень Расіі, напрыклад, адзначаецца 12 чэверня — у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.

Дзень незалежнасці Украіны  адзначаецца 24 жніўня, у гонар прыняцця Вярхоўным Саветам УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны.

У Казахстане, Таджыкістане, Кыргызстане, Арменіі — нашых саюзнікаў па ЕАЭС — свята незалежнасці таксама звязана менавіта з выхадам са складу Савецкага Саюза.

Але, як бы то было, «Народная Воля» ўсіх віншуе са святам! Нашай краіне вельмі важна быць свабоднай і незалежнай!

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".