Балгарыя змяніла правілы ўезду

Улады Балгарыі змянілі правілы наведвання краіны для турыстаў са шматразовымі шэнгенскімі візамі. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет Міністраў Балгарыі.

Згодна з дакументам, уладальнікам шэнгенскіх мульцівіз да ўезду ў гэтую пляжную краіну Еўропы неабходна хоць бы раз наведаць адну з дзяржаў, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону. Аналагічныя правілы пачалі дзейнічаць у дачыненні да віз Румыніі і Кіпра: з гэтымі візамі таксама можна ўехаць у Балгарыю толькі пасля наведвання краіны, якая выдала візу.

Нагадаем, што Балгарыя не ўваходзіць у Шэнгенскую зону, аднак дазваляе ўезд у краіну з шэнгенскай, кіпрскай або румынскай візамі. Калі такіх няма, то беларусам трэба атрымоўваць балгарскую візу.