Ажно на тры дні: кіраўнік беларускага МЗС накіраваўся з візітам у Маскву

Візіт пачынаецца сёння, 15 мая.

Як паведамляецца, «у рамках перагавораў з Сяргеем Лаўровым будзе разгледжана шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня. Асаблівая ўвага — рабоце па дыпламатычным суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве, міждзяржаўным узаемадзеянні ў СНД, супрацоўніцтве ў выкананні праграм старшынства ў 2023 годзе Расіі ў ЕАЭС і Беларусі — у АДКБ».

Пасля перамоў міністры плануюць падпісаць сумесную заяву па агульных знешнепалітычных прыярытэтах краін.

Праграма знаходжання Сяргея Алейніка ў Маскве таксама прадугледжвае сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі і старшынёй Дзярждумы.