Астравецкія атамшчыкі абагналі салігорскіх шахцёраў

Фота з адкрытых крыніц.

У Беларусі падведзены зарплатныя вынікі першага месяца 2023 года.

Самыя высокія заробкі па краіне аказаліся ў Мінску, дзе сярэдні налічаны заробак дасягнуў 2309 рублёў.

На другое месца вышаў Астравецкі раён Гродзеншчыны з паказчыкам у 2136 рублёў. Нецяжка здагадацца, што Астравеччыну ў лідары вывелі заробкі супрацоўнікаў Беларускай АЭС.

Салігорскі раён са сваім валаўтваральным прадпрыемствам “Беларуськалій” перамясціўся на трэцяе месца – тут сярэдні заробак склаў 2041 рубель.

Для параўнання: у Бабруйскім раёне студзеньскі паказчык па заробках складае ўсяго 1246 рублёў.  Гэта больш чым на тысячу рублёў менш, чым у сталіцы. А ёсць рэгіёны, дзе людзі і столькі не зарабляюць.

Іван ШАЎЛЮК.