Андрэю Дзмітрыеву адмовіліся змяніць меру стрымання

Ён па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Калегі палітыка хадайнічалі, каб яго адпусцілі пад асабістае даручальніцтва, аднак следчы вырашыў, што Дзмітрыеў застанецца ў следчым ізалятары.
Вядома, што сёння-заўтра Андрэю Дзмітрыеву павінны прад’явіць абвінавачанні.

Пакуль экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Андрэя Дзмітрыева  падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляла «Народная Воля», Следчы камітэт заявіў пра дачыненне Дзмітрыева да экстрэмісцкай дзейнасці.

«Падчас правядзення неадкладных следчых дзеянняў устаноўлена, што Андрэй Дзмітрыеў браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі сталіцы ў жніўні-верасні 2020 года, — гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта. — Таксама ўстаноўлена, што ён 599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы. Ёсць інфармацыя, што затрыманы кантактаваў з дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста з яго былым кіраўніком Хілары Клінтан».

Марына ВИШНЕЎСКАЯ.