
Пахаванне мастака Алеся Пушкіна адбудзецца 13 ліпеня ў яго роднай вёсцы Бобр Крупскага раёна. Ягонае цела ўжо аддалі родным.
Алесь Пушкін памёр у Гродзенскай бальніцы ў ноч на 11 ліпеня. Яго даставілі туды з турмы №1. Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны смерці няма. Неафіцыйна паведмляецца, што ў мастака была прабадная язва, якая ўскладнілася перытанітам, і што да цывільных медыкаў ён трапіў ужо ў стане непрытомнасці.
Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі. Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.
У яго засталіся чацвёра дзяцей.