
Як паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у гэтым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі і сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 мільёна тон.
Ураджай цукровых буракоў павінен скласці 5 мільёнаў тон, масласямян рапсу плануецца атрымаць каля аднаго мільёна тон.
Запланаваная вытворчасць бульбы — 1,1 мільёна тон, ільновалакна — 55 тысяч тон. Чакаецца, што гародніны будзе сабрана 610 тысяч тон, пладоў і ягад — 228,4 тысячы тон.
Нагадаем, што ў мінулым годзе валавы збор зернавых разам з кукурузай і бабовымі склаў каля 11 мільёнаў тон.