
У Палацы фестываляў у французскіх Канах адбылося адкрыццё 76-га Канскага кінафестывалю.
Фільмам адкрыцця стала касцюмная драма «Жана Дзюбары». Сюжэт апавядае пра фаварытку французскага караля Людовіка XV, ролю якога выконвае Джоні Дэп.
У асноўным конкурсе 76-га Канскага кінафестывалю прадстаўлены новыя працы Уэса Андэрсана («Горад астэроідаў»), Акі Каўрысмякі («Мёртвае лісце»), Хіракадзу Караэды («Монстр»), Тода Хейнса («Май, снежань»), Кена Лоўча («Стары дуб»), Віма Вендэрса («Цудоўныя дні»), Алічэ Рорвахер («Хімера») і іншыя.
Па-за конкурсам аўдыторыі Канскага кінафестывалю пакажуць новы фільм Марціна Скарсэзэ «Забойцы кветкавага месяца», пяты фільм пра Індыяну Джонса «Кола лёсу» Джэймса Мэнголда і серыял «Кумір» стваральніка «Эйфарыі» Сэма Левінсана.
Журы асноўнага конкурсу ўзначаліў шведскі рэжысёр Рубен Эстлунд, лаўрэат «Залатой пальмавай галіны» за фільмы «Квадрат» і «Трохкутнік смутку».
Фестываль працягнецца да 27 мая.