Абвешчана пра завяршэнне пандэміі: за тры гады кавід забраў жыцці 20 мільёнаў чалавек

Фото из открытых источников

Сусветная арганізацыя аховы здароўя адмяніла статус глабальнай пандэміі COVID-19. Пра гэта абвясціў кіраўнік арганізацыі Тэдрас Адханам Габрэйесус.

«Камітэт экспертаў СААЗ па надзвычайных сітуацыях па COVID-19 прапанаваў мне адмяніць статус надзвычайнай сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, па COVID-19. Я дзейнічаў у адпаведнасці з гэтай парадай і абвясціў аб спыненні пандэміі», — сказаў Габрэйесус.

Нагадаем, што першая ўспышка заражэння каранавіруснай інфекцыяй была зафіксавана ў кітайскім Ухані ў 2019 годзе. Хвароба хутка распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Беларусі першы выпадак кавіду быў пацверджаны 28 лютага 2020 года. Яго “прывёз” у нашу краіну студэнт з Ірану.

За апошнія тры гады хвароба забрала па свеце жыцці мінімум 20 мільёнаў чалавек. Пандэмію каранавіруса называюць адной з самых смяротных у гісторыі. Спрэчкі пра паходжанне віруса працягваюцца да сёння.