А вы падалі дэкларацыю?

Фота з адкрытых крыніц.

Завяршаецца кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў за 2022 год.

Апошні тэрмін — 31 сакавіка.

Даць справаздачу аб даходах неабходна, калі ў 2022 годзе фізічная асоба, да прыкладу, прадала другую кватэру на працягу пяці гадоў, другі легкавы аўтамабіль на працягу каляндарнага года, атрымала падарункі не ад блізкіх сваякоў у суме, якая перавышае 8 078 рублёў, або атрымлівала даходы ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь.

Зрабіць гэта можна:

— шляхам асабістага наведвання падатковага органа,

— праз свайго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўніка,

— накіраваць па пошце альбо перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў праз Асабісты кабінет плацельшчыка на сайце Міністэрства па падатках і зборах.