96 працэнтаў турыстаў у Беларусь – расіяне

Фота з адкрытых крыніц.

Вялікім попытам карыстаецца санаторна-курортнае аздараўленне.

Як адзначаюць Міністэрства спорту і турызму і кіраўнікі санаторыяў Федэрацыі прафсаюзаў, Расія зараз стала асноўным партнёрам Беларусі ў сферы турызму – у мінулым годзе 96 працэнтаў усіх турыстаў – расіяне. Пры гэтым каля 50 працэнтаў прыпадае на санаторна-курортнае лячэнне. У 2022 годзе ў беларускіх санаторыях аздаравіліся 1,3 мільёна чалавек.

Статыстыка сведчыць, што ў першую чаргу ў Беларусь прыязджаюць на аздараўленне з Масквы і Маскоўскай вобласць (33 працэнты), з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці (28 працэнтаў). Павялічылася таксама доля грамадзян з іншых абласцей і гарадоў: Калугі, Пскова, Бранска, Смаленска.

“Усяго за 2022 год у Беларусі адпачылі жыхары 79 суб’ектаў Расіі”, – паведаміў дырэктар УП “Белпрафсаюзкурорт” Мікалай Мацюкевіч.

Адзначаецца, што за апошнія тры гады сярэдні ўзрост адпачываючых у санаторыях краіны памаладзеў – зараз гэта 42–43 гады. Прычым многія прыязджаюць сем’ямі.

Сяргей ЗАБЛОЦКІ.