40 тысяч чалавек былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ў мінулым годзе

Фота з адкрытых крыніц.

Пра гэта афіцыйна паведаміў Следчы камітэт Беларусі.

Толькі ўдумайцеся ў гэтую лічбу!

40 тысяч асоб!

Гэта больш, чым жыхароў у буйным прамысловым
цэнтры Рагачове!

Гэта больш, чым два Добруша, больш, чым тры Любані…

Згодна паведамленню Следчага камітэта, усяго ў мінулым годзе было ўзбуджана звыш 93 тысяч крымінальных спраў.

Дык ці можна называць Беларусь “бяспечнай краінай”, калі ў нас такі вялікі ўзровень злачыннасці?
Ніна ЖВІРКО.