
На судовым пасяджэнні па “справе праваабаронцаў” адбыліся спрэчкі бакоў.
Пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для фігурантаў наступныя тэрміны зняволення: для Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма, Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў, Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў, Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.
Таксама кожнаму абвінавачванне запрасіла штраф у памеры пяці тысяч базавых велічыняў (185 тысяч беларускіх рублёў ці 73.200 долараў).