
Еўразійская эканамічная камісія падоўжыла дзеянне падвышаных лімітаў бяспошліннага ўвозу тавараў на тэрыторыю краін ЕАЭС для фізічных асоб яшчэ на паўгода. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна.
Такім чынам, да 1 кастрычніка 2023 года для фізічных асоб парог бяспошліннага ўвозу па-ранейшаму складзе адну тысячу еўра і 31 кілаграм для тавараў, якія перавозяцца перавозчыкам, у паштовых адпраўленнях, увозяцца багажом усімі відамі транспарту, акрамя паветранага. Парог бяспошліннага ўвозу тавараў на самалёце захоўваецца ў памеры 10 тысяч еўра і 50 кілаграмаў, дадала Ія Малкіна.
Рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння лімітаў уступіць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюдзіць дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка. У выпадку перавышэння лімітаў бяспошліннага ўвозу фізічным асобам неабходна заплаціць пошліну ў памеры 15 працэнтаў цаны тавару, але не менш 2 еўра за адзін кілаграм.