bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

На сайце wikileaks.org знайшліся сакрэтныя дакументы, датычныя Беларусі

28 лiпеня 2010 г. 15:09 I Каментарыі (0)
На сайце wikileaks.org выкладзены ў свабодны доступ аналітычны артыкул-даклад «Беларусь: перадумовы амерыканскай палітыкі» («Belarus: Background and U. S. Policy Concerns»), які датуецца 14 кастрычніка 2008 года.
Яго аўтар — спецыяліст па еўрапейскіх справах аддзела міжнародных спраў, абароны і гандлю Даследчай службы Кангрэса Стывен Вурэл (Steven Woehrel) — дае поўную карціну сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі.

Сенсацый няма — спачатку ён апісвае фактычную ролю Лукашэнкі ў краіне («Ён дамінуе ў беларускім палітычным жыцці, кантралюючы парламент, урад, службу бяспекі і судовую сістэму»), расказвае пра вынікі выбараў, пераходзіць да лічбаў, якія сведчаць пра эканамічны стан краіны.

"Беларуская статыстыка не зусім дакладная. Вытворчыя паказчыкі могуць быць перабольшаныя службовымі асобамі, каб пазбегнуць пакарання Лукашэнкам за невыкананне планавых паказчыкаў", - папярэджвае эксперт.

Інтэграцыя з Расіяй трактуюцца як «павольная».

«Лукашэнка баіцца, што Расія будзе спрабаваць замяніць яго на больш згаворлівую фігуру. Гэта можа быць фактарам частых кадравых зменаў у беларускім кіраўніцтве», —

мяркуе Стывен Вурэл. Раздзел пра супрацоўніцтва з Еўропай таксама не змяшчае нейкіх нечаканасцяў і невядомых фактаў. А вось амерканска-беларускія адносіны апісаныя канкрэтна. У прыватнасці, гаворка вядзецца пра агульны аб’ём фінансавання няўрадавых арганізацый, незалежныя СМІ і барацьбу з гандлем людзьмі. «Амерыканская дапамога Беларусі была нязначнай, пра што сведчыць выбарачная стратэгія абавязальніцтваў.

Злучаныя Штаты выдзелілі $10,2 мільёнаў у якасці дапамогі Беларусі ў 2008 годзе.

Дзярждэпартамент просіць выдзеліць $10 мільёнаў у якасці дапамогі на 2009 год.

Амерыканская дапамога скіраваная на падтрымку дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі і барацьбы з гандлем людзьмі. Дзярждэпартамент адзначае, што пераслед рэжымам няўрадавых арганізацый, у тым ліку шляхам забароны на замежную дапамогу, ніяк не датычыць палітыкі, а

арышты сябраў незарэгістраваных НДА прыносяць складанасці ў атрыманні імі амерыканскай дапамогі», —

піша ў дакладзе Стывен Вурэл.

*****

Wikileaks.org— амерыканскі сайт з сакрэтнай інфармацыяй. Ягоныя ўладальнікі атрымліваюць гэтыя дакументы ад невядомых крыніц, набліжаных да ўлады. Праўдзівыя звесткі пра вайну ў Афганістане выклікалі розгалас па ўсім свеце. У заходніх медыях з’явілася серыя расследаванняў, якія базуюцца на гэтых дакументах. Паводле іх, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Але тыя катэгарычна адмовіліся паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№140-141 (3270-3271))

Ушел, не попрощавшись Похороны руководителя сайта "Хартия'97" Олега Бебенина состоялись в понедельник. Вопросы остались…
Хто і да чаго падштурхоўвае Лукашэнку? Аднойчы мяжа паміж палітычнай барацьбой і злачынствамі была пяройдзена, і тады пачалі знікаць вядомыя людзі
Перад сезонам палявання? Хто ў нас збіраецца адкрыць сезон палявання на людзей?
Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў Хто кіруе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і дзе падзеліся сродкі пісьменніцкай арганізацыі?
Ярослав РОМАНЧУК: Конфликт идей, а не людей А.Лукашенко — конфликтный политик. Не получаются у него отношения ни с руководителями России, ни Украины, ни Литвы, ни Польши, ни ЕС, ни США
Аляксандр БАСЯЦКI: «Сям’я для цыганоў — самае каштоўнае, што ў іх ёсць» Як ставіцца да цыганоў наша грамадства? З якімі праблемамі ім прыходзіцца сутыкацца?
«Як працуеш, так і маеш...» Гаспадары аграсядзібы «Заленсы» пад Каўнасам былі піянерамі развіцця агратурызму ў Літве
На чем экономят экономисты? Секретами своей “домашней экономики” с “Народной Волей” поделились известные экономисты
Профессор Ковалев, не дай нам Бог такого чуда Одна из функций авторитарной китайской власти — подавление социального недовольства

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Как Вы относитесь к иммиграции?

Очень положительно. Если бы была возможность, давно бы уехал(а)
Люди не должны покидать свою родину, даже если там не все благополучно
Там хорошо, где нас нет
Спокойно отношусь. Кто хочет - пусть едет, дело хозяйское
Не приходилось об этом думать всерьез
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл