Сёньня будуць судзіць затрыманых 27 ліпеня
28 лiпеня 2010 г. 09:45 I Каментарыі (0)
Затрыманых у Менску ўдзельнікаў акцыі з нагоды 20-годзьдзя прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі сёньня будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 адміністрацыйнага кодэксу) за нібыта нецэнзурную лаянку.
Паводле праваабаронцаў, затрыманых - Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка – ноч пратрымалі ў турме на Акрэсьціна.
27 ліпеня актывісты апазыцыі мелі намер ускласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу ў Менску.
На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася прыблізна 30 чалавек. Міліцыянты з прымяненьнем сілы затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі, заштурхнулі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкае РУУС.
Артыкул 17.1 прадугледжвае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.

Крынiца: Радыё Свабода

галоўнае онлайн:

Навіны
Дадаць каментарый