У офісах "Народная Волі" і "Хартыі'97" правялі ператрус
У аўторак у рэдакцыі "Народнай Волі" адбыўся ператрус. Быў канфіскаваны рабочы камп'ютэр першага намесніка рэдактара "НВ" Святланы Калінкінай. Вобыск праводзіў дазнаўца Леніскага РУУС маёр Аляксандр Чуй па пастанове, падпісанай начальнікам УУС Гомельскага аблвыканкама В.Палішчуком.
Ператрусы таксама адбылія ў офісе Хартыі'97 і на кватэры Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп.
Міліцыя разграміла офіс сайта Хартыі'97
Журналіст "Народнай Волі" не змог трапіць на месца падзеі, бо ў людзі ў чорных масках нікога не пускалі у пад'езд, дзе знаходзіцца офіс Хартыі'97.
Як распавяла карэспандэнту “Народнай Волі” Наталля Радзіна, міліцыянты паводзілі сябе даволі груба: “Прадставіліся толькі трое з васмі адзін з іх, – дазнаўца Аляксандр Чуй. А той, што быў у чорнай масцы, і які пазней трымаў уваходныя дзверы дзверы ў пад’езд, на просьбу назваць сябе адказаў фашысцкім вітаннем”. У выніку ператруса у офісе “Хартыі'97” забралі восем сістэмных блокаў без перапісвання імі серыйных нумароў.
Наталля Радзіна распавяла пра падрабязнасці інцыдэнту: “Узняўшыся на лесвічную пляцоўку ля кватэры, я ўбачыла як на мяне ў літаральным сэнсе ляцяць пяцёра мужчын у цывільным. Я паспрабавала зачыніць перад невядомымі дзверы, але пры гэтым адзін з незнаёмцаў ударыў мяне кулаком у твар… У кватэру нечаканых візіцёраў я ўпусціла толькі пасля таго, як яны паказалі мне афіцыйны дакумент – пастанову на правядзенны вобыску”.
Наталля Радзіна зазначае, што нягледзячы на падзеі, сайт Хартыі'97 хутка адновіць працу.
Дзве панятыя жанчыны ў «Народнай Волі» тыя ж, што былі панятымі ў кватэры Наталлі Радзінай.
Вобыск у Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп
Гэтаксама міліцыянты ўварваліся ў кватэру аднаго з лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп.
Былы намеснік міністра замежных спраў А.Саннікаў лічыць, што інтарэс спецслужб да ягонай кватэры напрамую звязаны з ягоным намерам балатавацца на прэзідэнцкі пост падчас наступных выбараў.
Нагадаем, што раней ў рамках расследавання гэтай справы ўжо адбыліся ператрусы на кватэры журналісткі Святланы Калінкінай і на працоўным месцы Марыны Коктыш – у рэдакцыі газеты "Народная Воля".
С. Калінкіна: “Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы”
Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі кампутар у намесьніцы рэдактара “Народнай Волі” Сьвятланы Калінкінай. Гэта было зроблена праз некалькі хвілін пасьля ператрусу ў офісе “Хартыі-97”.
“Прыйшлі тыя самыя людзі, якія былі ў офісе “Хартыі-97”, тыя ж самыя панятыя, а гэта сьведчыць, што гэта нейкія штатныя людзі ходзяць на гэтыя ператрусы. Паведамілі, што ў іх ёсьць санкцыя Гомельскага пракурора на тое, каб забраць сыстэмны блёк. Што правяраецца матэрыял, разьмешчаны на сайце “Хартыі-97”. Я запыталася якое дачыненьне маю да гэтых матэрыялаў, але яны адказалі, што ня ведаюць, але магчыма, гэтыя зьвесткі ёсьць у Гомельскай пракуратуры. Гэткім чынам яны забралі мой сыстэмны блёк, а я ў пратаколе напісала, што лічу гэта антызаконнымі дзеяньнямі. У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, сьледчы, які праводзіў гэтую канфіскацыю, мусіць паведаміць пра маю скаргу пракурору. Пракурор мусіць даць мне адказ цягам трох дзён.
Крымінальная справа распачатая паводле артыкулу аб паклёпе. Гэта надуманы артыкул, але на гэтай падставе яны атрымалі магчымасьць заходзіць да любога чалавека, забіраць тэхніку, запалохваць, паводзіцца хамскі. Усё гэта робіцца ў спадзяваньні ўбачыць у тэхніцы крыніцы інфармацыі, над чым людзі працуюць. Што іх зараз вельмі непакоіць – што зараз рыхтуюцца чарговыя кнігі пра сытуацыю ў сучаснай Беларусі і, магчыма, яны шукаюць хто гэтыя кнігі рыхтуе. Ну і трэцяе – гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы і гучныя тэмы”.
Сітуацыю каментуе намеснік старшыні ГА «БАЖ» юрыст Андрэй Бастунец:
«Па-першае, ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах шэргу нашых калег — грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасці.
Па-другое, гэтыя дзеянні выклікаюць вялікі сумнеў з пункту гдледжання іх адпаведнасці Канстытуцыі — у прыватнасці, арт. 22, паводле якога ўсе грамадзяне роўныя перад законам і маюць права на роўную абарону сваіх правоў і інтарэсаў. Цяжка ўявіць, каб па заяве аб паклёпе на якога-небудзь звычайнага грамадзяніна Беларусі праводзіліся гэткія ж маштабныя дзеянні з прыцягеннем такой колькасці сілавых структур па ўсей краіне, як гэта зараз робіцца ў звязку з паклёпам на высокапастаўленага функцыянера КДБ.
Прыгадваецца хваля сакавіцкіх ператрусаў 2008 года па „справе аб мультфільмах“, якая таксама адбываліся з нагоды паклёпу — праўда, у дачыненні да кіраўніка дзяржавы. Той рэйд спецслужбаў нанес вялізныя страты іміджу нашай краіны ў свеце».
Андрей Санников: Это просто панические судороги власти
Лидер гражданской кампании "Европейская Беларусь" Андрей Санников прокомментировал сегодняшние обыски и задержания."Я связываю сегодняшние события с моим заявлением о намерении участвовать в президентских выборах в качестве кандидата, а также с охотой на журналистов, которая сейчас идет в стране. Попытки уничтожить журналистику в Беларуси будут прикрываться любыми уголовными делами. Нужно отметить, что несколько дней назад у нас уже изъяли компьютер. Сегодня снова конфисковали компьютер, который мы взяли у друзей попользоваться. У моей супруги Ирины Халип изъяли большое количество старых материалов, в том числе трехдюймовых дискет, CD и DVD диски.
Сегодня прошли обыски в офисах Хартии’97, “Народной воли”, разогнана акция солидарности возле суда, и продолжается суд над над Николаем Автуховичем и Владимиром Осипенко. Это и есть реальное лицо диктаторского режима, а не та картинка, которую пытаются нарисовать помощники диктатуры на Западе.Сегодня власти усиливают борьбу с инакомыслием. А инакомыслием в сегодня является уже сама объективная оценка ситуации. Это просто панические судороги власти, которая не может справиться с экономикой и хочет, чтобы никто не знал о реальном положении дел в стране.
Чытайце таксама:
Ператрусы на кватэрах Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай
Светлана Калинкина: «Дело «обиженного генерала КГБ» стало средством запугивания журналистов»





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне