ВЫБАРЫ-2010
Наваполацк. Спартсмены супраць партыйцаў
Але нагадаем і пра тое, што ў снежні 2008 года з-за павышанага ўтрымання тэстастэрону па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта ён быў пазбаўлены ўзнагароды і падвергнуты пажыццёвай дыскваліфікацыі. Зараз кропка ў гэтай справе не пастаўлена, паколькі ідуць суды.
Супраць бэнээфаўца Сяргея Сідарава, што вылучыўся ў абласны Савет па 43-й выбарчай акрузе, выступае Уладзімір Геноў, заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце, чые вучні на чэмпіянаце свету ў Канадзе ў мінулым годзе занялі ўсе тры вышэйшыя прыступкі п’едэстала ў спаборніцтвах па фігурным катанні.
Зразумела, што і Вадзім Дзевятоўскі, і Уладзімір Геноў у Наваполацку вядомыя і паважаныя асобы. Але ці змогуць яны, улічваючы вялікую нагрузку, рэальна ўдзельнічаць у рабоце гарадскога Савета?..





галоўнае онлайн:


Навіны
Дадаць каментарый