bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №18-19 (3148-3149) - "АКЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

АКЦЫЯ

“Удзел Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных праектах з Расійскай Федэрацыяй незаконны"

4 лютага 2010 г. I Каментарыі (0)

Гэта з’яўляецца фактычнай падтрымкай каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў, якая выступіла з заявай “аб незаконнасці ўдзелу Беларусі ў Мытным саюзе па прычыне прававой неадпаведнасці подпісу Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта”.

Якія аргументы прыводзяцца для пацвярджэння такіх вывадаў? Узгадваюцца рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гадоў, падчас якіх, сцвярджаюць аўтары заявы, былі дапушчаны многія парушэнні заканадаўства. Адзначаецца, што прававая ацэнка дзеянням А.Лукашэнкі, звязаным з парушэннямі Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, была дадзена спецыяльнай камісіяй Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Галоўны ініцыятар заключэння Віктар Ганчар быў гвалтоўна выкрадзены і, па сцвярджэнні падпісантаў заявы, фізічна знішчаны. Такі ж лёс напаткаў іншых апанентаў Лукашэнкі — экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, бізнесмена Анатоля Красоўскага, журналіста Зміцера Завадскага. “Па загадзе Лукашэнкі быў здзейснены гвалт над беларускім народам — збіццё ў зале парламента дзевятнаццаці яго прадстаўнікоў — дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якія пратэстнай галадоўкай адстойвалі вяршэнства Канстытуцыі незалежнай Беларусі”.

У заяве групы прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі падкрэсліваецца: “Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі існуе дзякуючы расійскай палітычнай і эканамічнай падтрымцы, 22 лістапада 1996 года пры ўдзеле вышэйшых расійскіх службовых асоб (Я.Строева, Г.Селязнёва, В.Чарнамырдзіна) і старшыні Канстытуцыйнага суда В.Г.Ціхіні паміж А.Р.Лукашэнкам і старшынёй парламента С.Г.Шарэцкім было заключана пагадненне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”.

Умяшанне Расіі дазволіла А.Лукашэнку пазбегнуць імпічменту і праз два дні на “рэферэндуме” змяніць Канстытуцыю і скасаваць дэмакратычны прынцып падзелу ўладаў. З гэтага моманту Беларусь знаходзіцца ў стане канстытуцыйнага крызісу. Усе выбары міжнароднай супольнасцю прызнаюцца не адпавядаючымі дэмакратычным нормам. Пад выглядам “вабараў” фактычна здзяйсняюцца бясконцыя злачынствы — неканстытуцыйнае дасягненне дзяржаўнай улады стаўленікамі рэжыму”.

Падпісанты заявы звяртаюць увагу на незаконнасць “выкарыстання кіраўніцтвам Расіі канстытуцыйнага крызісу ў Беларусі дзеля дасягнення сваіх імперскіх амбіцый. Усе дамовы па продажы дзяржаўнай маёмасці за подпісам Лукашэнкі і ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных расійскіх праектах павінны быць скасаваныя”.

Аўтары заявы заклікаюць “кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза і Расійскай Федэрацыі, з улікам удзелу Рэспублікі Беларусь у праграме “Усходняе партнёрства”, стварыць сумесную камісію і з удзелам беларускай грамадскасці прыняць праграму дзеяння па выхадзе Беларусі з канстытуцыйнага крызісу”.

Свае подпісы пад заявай паставілі такія вядомыя дзеячы культуры і навукі, як Уладзімір Колас, Алесь Цыркуноў, Лідзія Савік, Аляксей Марачкін, Юрый Хадыка, Зінаіда Бандарэнка, Яўген Анішчанка, Уладзімір Халіп, Анатоль Букас, Алесь Мікалайчанка, Уладзімір Дамашэвіч, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Белы, Іван Нікітчанка, Юрый Хашчавацкі і іншыя.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл