bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове стане традыцыйным для аб`яднання "Гісторыка"

Аўтар: I 23 лістапада 2009 г. 13:25
Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове (Гомельская вобласць) стане традыцыйным для маладзёжнага грамадскага аб`яднання "Гісторыка", паведаміла БелаПАН член выканаўчай дырэкцыі аб`яднання, паэтэса і бард Ганна Чумакова.

Паводле яе слоў, такое рашэнне было прынята пасля паездкі актывістаў "Гісторыкі" ў Рагачоў на святкаванне дня народзінаў класіка беларускай літаратуры, якая адбылося 22 лістапада ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Як адзначыла Чумакова, у праграму святкавання ўваходзіла экскурсія па мясцінах Караткевіча ў Рагачове і яго ваколіцах, музычна-паэтычныя вечарына ў мясцовым краязнаўчым музеі, уручэнне сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" удзельнікам віктарыны па творчасці пісьменніка, а таксама вогненнае шоу на гарадзішчы старажытнага Рагачова на Замкавай гары, дзе ў сярэдзіне XVI стагоддзя быў пабудаваны замак каралевы і вялікай княгіні Боны — жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.

Госці з Мінска наведалі ў Рагачове старыя могілкі, дзе калісьці стаяў крыж на месцы пахавання прадзеда Караткевіча — удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскага царызму Тамаша Грыневіча, любімыя месцы пісьменніка на беразе Дняпра, у тым ліку ваколіцы вёскі Азярышча, агледзелі хату ў Рагачове, у якой жыў пісьменнік падчас знаходжання ў горадзе.

"Гісторыка" будзе дабівацца, каб вуліца імя Валерыя Чкалава стала насіць імя Караткевіча, а на доме, дзе ён жыў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, падкрэсліла Чумакова.

Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе Караткевіча, 80 гадоў з дня нараджэння якога будзе адзначацца 26 лістапада 2010 года. Многія свае творы пісьменнік стварыў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман "Каласы пад сярпом тваім", апавяданне "Паром на бурнай рацэ" і навела "Ладдзя роспачы", якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасію Выліваху. Пісьменнік лічыў, што гэты твор з`яўляецца найбольш удалай спробай "паказаць абагульнены характар беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не пужае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх".

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл