bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЕГУ сёмы раз распачаў навучальны год для студэнтаў магістратуры

NV exclusive   Аўтар: I 18 кастрычнiка 2011 г. 17:44
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі ўніверсітэта і госці ЕГУ.

Генеральны дырэктар тэлеканала "Балтыйскае ТВ" Лютаўрас Элькімавічус пажадаў студэнтам, каб ім спрыяў вецер пераменаў. Дэкан факультэту магістратуры Ала Сакалова сказала: «Па-першае, вы паступілі ў год, калі ўніверсітэт адзначае 20-годдзе. Гэта ўжо сёмы год знаходжання ЕГУ у гасціннай Літве. У вас будзе магчымасць удзельнічаць у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, якія будуць адбывацца ў рамках святкавання юбілея. Па-другое, зручны графік навучання дазволіць вам адначасова вучыцца і працаваць. Па-трэцяе, навучанне вядзецца на рускай, беларускай і англійскай мовах. У вас будзе ўнікальная магчымасць практыкаваць мовы, удзельнічаючы ў праграмах абмену і кантактуючы з замежнымі калегамі. Вы таксама атрымаеце дыплом міжнароднага ўзору.

Пасля выступу суддзі Канстытуцыйнага суду Літвы Томы Бірмантэні аб  канстытуцыйным кантролі і развіцці права на прыкладзе Літвы і Украіны, удзельнікі сходу маглі задаць пытанні і абмеркаваць ролю Канстытуцыйнага суду ў Беларусі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля таго, як у 2004 годзе беларускія ўлады зачынілі ўнікальную навучальную ўстанову, яна аднавіла сваю працу ў Вільні. Цяпер там вучацца каля 2000 студэнтаў, асноўную колькасць якіх складаюць студэнты з Беларусі.  


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл