bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Мінску выйшла кніга паэзіі і прозы Міхася Скоблы "Акно для матылькоў"

Аўтар: I 4 лістапада 2009 г. 17:54

У мінскім выдавецтве "Про Хрысто" выйшла кніга паэзіі і прозы Міхася Скоблы "Акно для матылькоў".

У 312-старонкавае літаратурна-мастацкае выданне, аформленае графікам Ігарам Гардзіёнкам, увайшло выбранае з кніг паэта, у тым ліку вершы са зборнікаў "Вечны Зніч" (1990), "Вочы Савы" (1994) і "Нашэсце Поўні" (2001), а таксама вершы новага тысячагоддзя і эсэ.

 

Рэдактар выдання Хрысціна Лялько падкрэслівае, што першы зборнік Скоблы выйшаў нечуваным для дэбютных выданняў накладам 23 тыс. асобнікаў і разышоўся. "Паэзія і эсэістыка Міхася Скоблы і ў XXI стагоддзі застаецца ўраджайнай на шматасацыятыўныя вобразы, на ёмістыя метафары, на паэтычныя парадоксы. Нездарма аўтару гэтай кнігі ў 2000 годзе была прысуджана літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча — ці не самага парадаксальнага беларускага пісьменніка", — адзначае рэдактар.

Адметнасць стылістыкі Скоблы народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч бачыць у "ёмістасці яго сацыяльных і псіхалагічных метафар, у шчыльнасці і гушчыні яго мастацкага пісьма, калі "словам цесна, а думкам прасторна".

Украінскі крытык Наталка Пазняк-Хаменка назвала Скоблу "знакавай з`явай ў беларускай літаратуры". Паводле яе слоў, акрамя таго што Скобла "ад Бога мае не абы які талент" паэта, перакладчыка, эсэіста, ён "яшчэ умее адчуваць імпульсы роднай зямлі, у якую ўрос і каранямі, і сэрцам".

Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары Шыя блізу пасёлка Дзярэчын у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Пасла заканчэння БДУ працаваў ў часопісах і выдавецтве "Беларускі кнігазбор". З`яўляецца намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, 11 год вядзе аўтарскую праграму "Вольная студыя" на "Радыё Свабода". Выдаў сем кніг паэзіі і прозы, уклаў дзве паэтычныя анталогіі, падрыхтаваў для серыі "Беларускі кнігазбор" выбраныя творы Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Рыгора Крушыны і Рыгора Барадуліна, уклаў і пракаментаваў выбранае ліставанне Геніюш "Каб вы ведалі" і збор твораў Анатоля Сыса "Лён". Творы Скоблы перакладаліся на ўкраінскую, славенскую, чэшскую, літоўскую, польскую, венгерскую, англійскую, нямецкую, сербскую і рускую мовы.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл