bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Уступных тэстаў стане чатыры?

NV exclusive   Аўтар: I 23 чэрвеня 2011 г. 11:09 Image 38926
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон расказаў журналістам, якія заўвагі паступаюць у камітэт і дзяржкамісію падчас сёлетняй уступнай кампаніі.
Па яго словах, заўваг і прапаноў няшмат. Але некаторыя заслугоўваюць увагі. Напрыклад, бацькі прапаноўваюць пашырыць колькасць прадметаў на тэсціраванні да чатырох. Сёння, як вядома, абітурыенты пішуць тры тэсты, калі хочуць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. Павелічэнне колькасці тэстаў дало б магчымасць абітурыенту для манеўру пры выбары той або іншай спецыяльнасці. Дарэчы, калі тэсціраванне як форма ўступных экзаменаў толькі ўводзілася ў Беларусі, абітурыенты ўвогуле былі не абмежаваны ў напісанні тэстаў, пры жаданні маглі пісаць тэсты нават па васьмі прадметах.

"На дзяржкамісіі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання мы абмяркуем гэтую і іншыя прапановы, а таксама заўвагі, якія паступяць", — паабяцаў Аляксандр Якабсон.

Трэба адзначыць, што такія прапановы паступаюць кожны год. Але, напрыклад, былы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў не зусім іх падтрымліваў і выказваў меркаванне, што калі абітурыенты будуць пісаць тэсты па чатырох прадметах, гэта толькі дадасць больш нервовасці пры паступленні. Акрамя таго, на думку Радзькова, абітурыент, які выбірае будучую спецыяльнасць, павінен дакладна ведаць, кім жадае быць і таму дакладна вызначыцца, якія тэсты павінен пісаць.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл