bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - № 85-86 (3422-3423) - "ПА-ЗА ГУЛЬНЁЙ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПА-ЗА ГУЛЬНЁЙ

Былыя і думы

Аўтар: I 11 чэрвеня 2011 г.

У недалёкім мінулым буйныя чыноўнікі Наталля Пяткевіч і Уладзімір Канаплёў па-ранейшаму займаюцца толькі спартыўнымі справамі, а вось экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Генадзь Нявыглас збіраецца вяртацца на дзяржслужбу.

Наталля ПЯТКЕВІЧ пакінула пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта напрыканцы 2010 года. Між тым да гэтага часу яна ўзначальвае Беларускі лыжны саюз і асацыяцыю “Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда”.

— Наталля Уладзіміраўна з’яўляецца ў нас рэдка, — коратка паведамілі “Народнай Волі” ў асацыяцыі. — Хоць па-ранейшаму кіруе федэрацыяй, Беларускім лыжным саюзам (старшыня абіраецца на пяць гадоў). Больш, наколькі вядома, яна нідзе не працуе з тых часоў, як сышла з пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Старшыня Федэрацыі гандбола Беларусі Уладзімір КАНАПЛЁЎ — былы спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пакінуў дзяржаўную пасаду ў 2007 годзе. Як тады паведамлялася, сам падаў заяву аб “датэрміновым вызваленні ад займаемай пасады па стане здароўя і немагчымасцю ў сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні”.

Не так даўно Канаплёў прызнаўся ў СМІ, што ў вышэйшыя эшалоны ўлады ён не рвецца. “12 гадоў я знаходзіўся на вастрыні ўсіх падзей, якія адбываліся ў краіне, — распавёў ён. — З іншага боку, у мяне была публічная пасада, а ад гэтага вельмі стамляешся. Пасля заканчэння работы ў парламенце вакол мяне была практычна мёртвая цішыня: ніякіх тэлефанаванняў, як раней. Амаль год прызвычайваўся да новага жыцця. Потым адаптаваўся. Вяртацца ў палітыку ўжо не хачу. Ды і ўзрост ужо не той: адзначу 58-годдзе, калі ўсё складзецца... Пакуль з гандбола сыходзіць я не збіраюся, калі, безумоўна, не будзе нейкага экстраардынарнага выпадку”.

А вось экс-кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Генадзя НЯВЫГЛАСА мы хутчэй за ўсё ў бліжэйшы час ізноў убачым на новай дзяржаўнай пасадзе.

Пасля таго як на пачатку гэтага года Нявыглас быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза (у гэты спіс патрапілі таксама Наталля Пяткевіч і Уладзімір Канаплёў. — Аўт.), ён пакінуў сваю пасаду ў федэрацыі і пракаментаваў гэта так: “На жаль, я патрапіў у гэты спіс, а гэта моцна перашкаджае мне працаваць. У мяне ёсць таксама асабістыя матывы, якія не дазваляюць мне цалкам прысвяціць сябе футбольнай дзейнасці”.

І вось пасля футбольнага матча, калі гулялі зборныя Беларусі і Францыі, Генадзь Мікалаевіч прызнаўся: “Ці бачу я сваю будучыню ў футболе? Думаю, не, хоць мяне і звязалі з футболам да канца жыцця, калі абралі ганаровым старшынёй федэрацыі. Але я збіраюся вяртацца на дзяржаўную дарогу”.

...Дарэчы, спартыўныя спецыялісты адзначаюць, што ў сваіх федэрацыях вышэйназваныя “адстаўнікі” зарэкамендавалі сябе даволі нядрэнна. Дык можа, гэта і ёсць іх сапраўднае прызванне?

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл