На будынку віленскай гімназіі – шыльда беларусу
У нядзелю, 5 чэрвеня, ў Базыліянскіх мурах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар аднаго з найвялікшых беларусаў ХХ ст., ксяндза-пакутніка Адама Станкевіча. Шыльда ўсталявана на будынку былой Віленскай беларускай гімназіі.
Як паведамляе Таварыства беларускай культуры ў Літве, на ўрачыстае адкрыццё запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы лёс беларускасці ў Вільні і для каго дарагія прабеглыя беларускія дні ў гэтым горадзе.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне