Студэнты ЕГУ звярнуліся да міжнароднай супольнасці
Адпаведныя заявы былі накіраваныя ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін ЕС, ЗША і Расеі ў Беларусі, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ды палітычныя інстытуцыі краін Еўрапейскага Саюзу.
У сваёй заяве, студэнты ЕГУ адзначылі, што Мікола Дзядок з’яўляецца закладнікам склаўшайся палітычнай сітуацыі. Следства вось ужо як месяц не праводзіць аніякіх дзеянняў. Таксама, следства не мае аніякіх наўпроставых доказаў, якія б сапраўды сведчылі пра датычнасць Дзядка да злачынстваў. Таксама, у міжнародныя структуры было перададзена прававое заключэнне па справе Міколы Дзядка.
Нагадаем, Дзядок Мікалай Аляксандравіч, 23 жніўня 1988 года нараджэння папярэдне затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў Мінску супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2010 года па падазрэнні ў дзеяннях нападу на расійскую амбасаду вечарам 30 жніўня 2010 года.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне